Мемарыяльную пліту з імёнамі 60 воінаў РСЧА ўсталявалі на брацкай магіле ў Аршанскім раёне

08.05.2024

У вёсцы Клюкаўка на брацкай магіле ўсталявалі мемарыяльную пліту, на якой нанесеныя 60 імёнаў байцоў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.