Аляксандр Лукашэнка сустрэў Вялікдзень у манастырскім храме ў Оршы

06.05.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень наведаў Свята-Ільінскі храм Свята-Успенскага жаночага манастыра ў горадзе Орша, паведамляе БЕЛТА.

Жаночы манастыр у Оршы быў заснаваны ў 1631 годзе непадалёку ад рэчкі Куцеінкі, што ўпадае ў Днепр.

Цяпер у манастырскі комплекс уваходзяць Успенская царква, Свята-Ільінскі храм (храм прарока Божага Іліі) і баптыстэрый (хрысцільны храм). У манастыры пражываюць дзевяць манашак і дзве інакіні.

БелТА