Полацкі пагранатрад стаў пераможцам чэмпіянату органаў пагранічнай службы па ваенным трохбор'і

16.05.2024

На базе Мазырскага пагранічнага атрада прайшоў чэмпіянат органаў пагранічнай службы па ваенным трохбор'і.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзесяць каманд з тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, Мінскага гарнізона і Інстытута пагранічнай службы. У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба, кіданне гранаты і бег са зброяй на 3000 метраў.

У камандным заліку першае месца заняла каманда Полацкага пагранічнага атрада, сярэбраным прызёрам стала каманда Брэсцкай пагранічнай групы. Бронзу заваявала каманда мазырскіх пагранічнікаў.

Каманду Полацкага пагранiчнага атрада прадстаўлялі маёр Уладзімір Незабудка, маёр Алег Шыпуноў, лейтэнант Сяргей Малюк, прапаршчык Дзмітрый Швед, сяржант Аляксей Каландырэц.

Маёру Алегу Шыпунову не было роўных у бегу на 3 кіламетры. Прапаршчык Дзмітрый Швед у стральбе з аўтамата паказаў вынік на "выдатна", заняўшы першае месца ў гэтай дысцыпліне і трэцяе месца ў агульным заліку.

https://www.pvestnik.by