Дадзены старт агульнарэспубліканскай эстафеце "Ганаруся роднымі сімваламі", прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

07.05.2024

Дадзены старт агульнарэспубліканскай эстафеце "Ганаруся роднымі сімваламі", прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Падчас эстафеты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі будзе арганізавана больш за 250 мерапрыемстваў, уключаючы ўрачыстыя цырымоніі ўручэння маладзёжных білетаў БРСМ, фестывалі, фотаконкурсы, тэматычныя забегі, аўтапрабегі і іншае. Не застанецца ўбаку і інтэрнэт-прастора: фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай падчас правядзення эстафеты можна публікаваць на асабістых старонках у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #Ганарусяроднымiсімваламi, #роднаенароднае, #знаюсвойфлаг, #мойфлаг, #мойсцяг, #мойгимн, #Беларусь.

Агульнарэспубліканская эстафета "Ганаруся роднымi сімваламi" пройдзе да 12 мая.

https://www.pvestnik.by